ніцтве сёння сказалі, што залічаць за гэта ёй сёння за тры гадзіны працы на будаўніцтве, — за прыборку вашай кватэры. Мая мама працуе на будаўніцтве.
— Колькі табе год? — пачаў бесперапынна ўсміхацца кравец.
— Мне сем год, а папа мой таксама на будаўніцтве.
— А, бачыш ты.
Кравец адамкнуў свой пакой і ўвайшоў. Падлога чыста вымыта, яшчэ мокрая. На ложку новая пасцель — бялізна пасцельная толькі што з-пад уцюга. Бялізна нацельная прыгатавана зверху. Перад ложкам на падлозе дыван з аблямаванага чорным шэрага тоўстага сукна. На стале настольнік.
— Адкуль гэта ўзялося, божа, мой!
— Мама сказала, каб вам сказаць, калі вы прыедзеце, што гэта вам ад будаўніцтва прэмія. Тут давалі прэміі ўсім ударнікам, а вы не ведаеце, бо вы ляжалі ў больніцы. Я вас чакаў, а цяпер можа можна ўжо мне ісці?
— Ідзі сабе, ты маладзец.
Кравец скінуў боты, абцёр з іх анучкаю пыл і паставіў каля парога. Сам абуў на ногі лямцавыя туфлі, яшчэ раней ім самім пашытыя і, хвалюючыся, раздумваючы, стрымліваючы ў сабе ўдзячнасць усяму жывому, пратупаў па пакоі аж да самага вечара. За поўгадзіны да захаду сонца ён пачуў на дварэ вельмі блізка галасы. Акно ўсё яшчэ было адчынена. Ён выгнуўся з акна. Паперадзе ішоў той самы муляр, што разам з ім упаў быў з рыштавання. Ён у больніцы не быў, паправіўся скора і ўжо больш як месяц працаваў. За ім ішло поплеч двое, таксама знаёмых, муля-