Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/249

Гэта старонка не была вычытаная

роў. Пасля яшчэ чалавек шэсць. Ішоў і Несцяроровіч. „Куды гэта яны“? — думаў кравец.

— Здароў! — закрычалі ўсе гуртам.

„Пакуль не мінулі мае хаты — можа ім падзякаваць за іх клопат пра мяне?“

А яны якраз завярнулі к яму на ганак. Тут ён заўважыў, што кожны з іх штосьці трымае пад пахаю. Несцяровіч таксама. Усе ўвайшлі ў пакой.

— От ты і дома, — сказаў Несцяровіч. — Здароў, суседзе.

— А мы да цябе, — сказаў адзін з муляроў. — Ну, кладзіце, хлопцы.

Усе паклалі на стол свае скруткі. Там было — мяса, хлеб, яблыкі, булкі.

— Адным словам, мы разам у цябе павячэраем і ўручым табе тое, што ты, лежачы ў больніцы, не мог сам атрымаць. На, бяры сваю ўдарніцкую грамату.

Кравец стаяў і маўчаў. Грамату ён узяў у рукі, пільна агледзеў яе, паклаў на акно. Ён быў збянтэжаны і расчулены.

— То сядайце, браткі. От я зараз буду гатоў.

— А што ты рабіць збіраешся?

— Хоць боты абую, а то я на ногі ўступкі ўссунуў.

— Будзь так, як табе лепш, не на вяселле збіраешся. Свае людзі.

Кравец усё-ж такі абуў боты і сеў за стол. Яго там ужо чакалі. Выпілі па чарцы гарэлкі, налілі ў шлянкі піва.

— Шкада, што я не ведаў, — хоць пабрыўся-б, — вінавата гаварыў кравец. — Гэта ўсё неахайнасць чалавечая.

— Ну, бачыў, колькі мы ўжо тут без цябе зрабілі?

— Бачыў, як ішоў.