Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/251

Гэта старонка не была вычытаная

— Папярочка была прыбіта, яна павінна была трымацца моцна.

— Аднак-жа не трымалася.

— Калі пачалі глядзець, то ўбачылі, што нехта выцягнуў цвік, толькі ржавая дзірка ад цвіка асталася. Можа хто на цябе злосць меў якую і знарок табе падстроіў?

— А за што на мяне хто будзе злосць мець? Мне здаецца, я нікому ніколі ніякай крыўды не зрабіў?

— То можа ты каму перашкаджаеш у чым-небудзь?

— Здаецца, не. Не на чыёй дарозе я не стаю.

— Аднак-жа калісьці Наўмыснік тваю хату разбурыў. Чаму гэта ён?

— Можа так гэта, як-небудзь выпадкова сышлося. Я гэтага Наўмысніка не ведаю, а ён мяне. Што яму мая хата? Я то, прызнацца сказаць табе, спачатку на яго за гэта злосць меў, вялікую нават. А пасля — што той ламачыны шкадаваць! Сядзеў-бы ў той трухліне і дагэтуль, а цяпер, сам ведаеш, як мае быць кватэру маю.

— А ты Наўмысніка бачыў калі?

— Не, ніколі не бачыў.

— Кажуць, што ён перад тым, як ты ўпаў, некалькі разоў на рыштаванні лазіў.

— Не ведаю, не бачыў.

— А ён якраз лазіў тады, калі цябе там не было.

— Глядзі ты, якраз бо прыбіраў часіну.

— От бачыш. А пасля ён мураваў той самы вугал, на якім заўсёды быў ты.

Кравец пачаў смяяцца.

— То хіба можна такую думку мець? Стане ён мяне скідаць, каб самому на маё месца стаць. Ай, ай! Нашто яму такая справа, калі тут усякае, якое хочаш, работы заўсёды і ўсюды.