адна не можа паехаць вучыцца? Буду працаваць, мне тут не кепска.
Гэта было сказана так холадна і разважліва, што зусім збіла з толку Несцяровіча. „Можа ён сапраўды гаварыў так, як яно ў яго ёсць? Аднак-жа няхай зойдзе“.
На стале стаяў чай, Наўмыснік паволі размешваў лыжачкай і ўжо зусім быў спакоен. Несцяровіч гэтак спакойна пісаў даведку, па адным слове паміж глыткамі чаю, некалькі разоў нават зусім адрываўся ад пісання і піў спакойна чай. Пра тое, што кравец вярнуўся з больніцы, Наўмыснік яшчэ не ведаў. Тварыцкая, як і заўсёды, была адсюль не блізка. А самому яму нядоўга ўжо аставалася тут быць — яшчэ месяц, найбольш два; тады скончыцца павядомлены яму тэрмін. Тады ў яго і без Несцяровіча будзе даведка, і такая, якую ён сам сабе хоча. Цяпер ужо калі так блізіўся і прыходзіў час, і ўсё з ім было спакойна, ён быў упэўнен, што ўцякаць яму да таго чаканага моманту нікуды не прыдзецца, усё абыйдзецца так. Ну, можа самы найменшы элемент трывогі ў яго быў апошнімі часамі, і то гэта з‘яўлялася не часта.
— То даваць табе даведку ці не? Можа не трэба?
— Мусіць-такі не трэба. Астануся тут і больш мне нічога не трэба.
„Так спакойна гаворыць, можа ўсё гэта пустыя думкі пра яго?“
Змяркалася — увайшоў кравец.
Пры самым акне стаяла вялікая шафа. Яна засланяла святло з акна і шырокая ценевая паласа была скрозь паўз дзверы. Самое-ж акно яшчэ ўсё было ў водсветах захаду, на ім яшчэ добра трымалася яснасць. Гэты кантраст яшчэ больш павялічваў змрок пры дзвярах. Так што прайшло хвілін тры, пакуль Наўмыснік пазнаў краўца, які ўвесь