Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/254

Гэта старонка не была вычытаная

гэты час стаяў пры дзвярах і шморгаў ботамі аб саломены круг.

— Здароў, здароў, — сказаў Несцяровіч. — Можа падпішаш за сакратара даведку? Ты як ударнік будаўніцтва маеш права падпісаць.

— Адчапіся, я ніколі нічога не падпісваў.

Наўмыснік настаражыўся, пачуўшы як быццам дзесьці чуты, вельмі знаёмы голас. Пакуль ён, з лёгкім адценнем трывогі, стараўся дадумацца, чый гэта голас, Несцяровіч моцна пачаў чытаць: „Дадзена гэта ўдарніку Наўмысніку…“ Ён прачытаў усю даведку.

— Ну, ідзі падпісвай. Тут і сам Наўмыснік сядзіць.

Кравец вышаў з цёмнай паласы, стараючыся разгледзець, што там хаця за Наўмыснік такі, як ён выглядае. Наўмыснік убачыў краўца і раптам хістануўся ўсёй сваёй постаццю ўбок.

— То гэта Наўмыснік? — зацягнуў кравец, праціраючы вочы і сам сабе не верачы. (Несцяровіч не спускаў з іх абодвух позірку.) То гэта Наўмыснік гэтакі? Ого, добры Наўмыснік! А божачка мой, што гэта робіцца! Здароў, Сцепуржынскі!

І працягнуў яму руку. Але раптам нейкая думка з‘явілася ў яго. Ён спахмурнеў, сцяў зубы і адступіў крок назад.

— Гэта ты, значыцца, Наўмыснік?

Так ён і астаўся стаяць на некалькі момантаў, як застыглы, апанаваны новай і ўпартай думкай.

2

Гэта сапраўды быў Сцепуржынскі. Кравец не памыліўся. У краўца нават не з‘явілася аніякага здзіўлення. Каб гэтае здарэнне, раней, у ранейшай яго звычайнай абстаноўцы, кравец-бы охкаў, тросся,