Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/260

Гэта старонка не была вычытаная

маці, чаму ў лесе пазней трымаецца раса, чым у полі, чаму ў гэтым годзе павінна быць многа грыбоў. („Вельмі цёпла і дажджы праходзяць“. Гэта Несцяровіч казаў. „Скора сапраўдныя грыбы будуць“).

— Трэба гаварыць „дзядзя Несцяровіч“.

— Калі я ўсё забываю. Ну, добра.

Праз гадзіну прышла Ірына, дзеці сабраліся гуртам. Седзячы на траве, яна трымала на сваіх каленях Славу. Ірына пачала расказваць дзецям сваю чарговую „казку выходнага дня“. Такая казка звычайна займала дваццаць хвілін часу. К канцу казкі Ірына і Зося ўбачылі краўца. Ён стаяў, прыткнуўшыся плячом да дрэва, і слухаў. Казка была скончана, дзеці пайшлі гуляць, кравец падышоў да Ірыны.

— У казцы, скажам, гаворыцца так, — загаварыў ён: — ішла дзяўчынка купацца, і яе застала навальніца. Яна стаяла пад дрэвам, змокла, пакуль не прайшла навальніца. Аж убачыла, што ляжыць вывернутае дрэва, і з-пад вывернутага карэння відны ўсялякія залатыя рэчы. У казцы гаворыцца, што гадоў там за колькі да гэтага бандыты тут гэтыя рэчы закапалі, прыхавалі, значыцца, калі іх ціснуць пачалі. Ну, добра. То вы паставілі дзецям у канцы казкі задачу — што зрабіла гэтая дзяўчынка і яе сям‘я з гэтымі рэчамі? Праз дзесяць хвілін, калі дзеці нагуляюцца, вы раскажаце ім яшчэ адну казку, з якое дзеці ўбачаць, ці правільна яны ўгадалі, А што там будзе відаць з другой казкі? Я не маю часу даслухаць да канца?

— Ну, а як вам здаецца.

— Як мне здаецца, то — гледзячы якая сям‘я, якія людзі, так яны і зрабілі. А калі пойдзе справа, ці маюць яны права забраць рэчы сабе, то раз яны знайшлі, то… Ні ў каго-ж яны не ўкралі, не за-