бралі… Але тут калі пра закон сказаць. Ну, к слову прышлося, калі, скажам, даўней закон быў. Былі бедныя і багатыя. Бедны ўкрадзе ў багатага — судзяць. Багаты ўкрадзе ў беднага — судзяць таксама. Злодзей-злодзей, гэта праўда, але-ж, сказаць між намі, мая душа будзе гарнуцца к таму злодзею, які ўкраў у багатага, хоць ён і злодзей…
— Ну, а цяпер, калі няма ні багатых, ні бедных, а жывуць людзі роўныя, усе к багаццю ідуць, к сытасці, пасля к роскашы пойдуць, калі чалавечае жыццё ў нас ужо стала такое, што калі чалавек родзіцца на свет, то ён ужо значыцца будзе жыць, як чалавек, а раней бацькі яшчэ думалі: як-жа прыстроіць яго к жыццю?
— Раздумаўшыся, то можна сказаць так: нашто цяпер чалавеку хавацца ад людзей? Нашто яму быць скнарай, хцівым, цягнуць сабе ў нару, туляючыся ад людзей? Што было-б, каб гэта раней, скажам, маю хату ці раскідалі, ці яна згарэла. А цяпер — братачка! Вам можа смешна?
— Нічога нам не смешна.
— Я стары чалавек, я многа на сваім вяку бачыў… (Тут ён з поўхвіліны падумаў, успомніў, падышоў да Зосі. Дзеці збіраліся слухаць другую казку.) — Ведаеце што? Навіну хочаце пачуць? Толькі я вам скажу, каб нікому лішне не расказваць, так Несцяровіч мне сказаў. Памятаеце Сцепуржынскага, што ў вашай старане жыў пры лесе? То ён тут, і яго прозвішча цяпер Наўмыснік. Ён сюды ўцёк ад раскулачвання. А тут працуе добра. Праўда, падазронасць на яго… але гэта, як кажа Несцяровіч, трэба давесці, без гэтага, як ён кажа, мы кідацца людзьмі не можам.
— Тут? Ён? Пад іншым прозвішчам?
— На мой розум, то Несцяровіч занадта далікатны чалавек. Як гэта так адразу пакінуць ду-