Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/262

Гэта старонка не была вычытаная

маць дрэнна пра яго, калі ў мяне самога думкі пра яго з галавы не вылазяць! Несцяровіч мне кажа — нікому пра гэта не расказвай, працуй сабе… Я, тымчасам, так і пачаў рабіць. А сёння ўначы, пад дзень нешта выбіўшыся са сну, думаў, думаў і ўспомніў. Мяне як хто агнём пекануў. Я хадзіў Несцяровічу расказваць цяпер, але не застаў яго дома.

— А што вы ўспомнілі?

— Мне даўно часам здавалася. Але я, кожны раз, падумаю сам пра сябе: не дагледзеў надта, і здаецца ліха яго ведае што. А-ж цяпер думаю, што-такі гэта праўда.

— Што вы і дзе бачылі?

— Як шыў кажухі ў вашым баку, здаецца гэта апошні раз ужо там быў. То раз прышоў і хацеў пераначаваць у Сцепуржынскага, гэтага самага. Падышоў пад яго хату, аж там незнаёмыя мне людзі. Памятаеце, я ў вас тады начаваў і расказваў вам пра гэта, а вы мне сказалі, што Сцепуржынскага няма ўжо тут. Я тады ў яго хаце праз прымёрзлае акно ўбачыў вялікую сямі‘іску, людзей поўнае застолле, вячэраюць, ядуць гарачую бульбу, і з міскі пара ў столь дае. А там як быццам-бы, мне здалося, падае на стол есці знаёмая мне жанчына. Якая? Тутэйшая родам, жонка тутэйшага Сцепуржынскага. Таксама кулакі былі, багатыры, аж страх. Ад раскулачвання таксама ўцяклі. То чаму мне не думаць, што гэта яны сваякі і памяняліся хатамі пад чужымі прозвішчамі? Гэтыя сюды, а той туды. Мне тады, праз акно, здалося, што нібыта гэта яна, жонка тутэйшага… Ат, чаго яна тут будзе, — падумаў я тады. А цяпер, калі яно так пайшло…

— Ідзіце, раскажыце пра гэта Несцяровічу. Толькі больш нікому не расказвайце.