Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/264

Гэта старонка не была вычытаная

І сапраўды, праз месяц пасля таго, як кравец пазнаў у Наўмысніку ранейшага Сцепуржынскага, Несцяровіч пачаў набіраць новых рабочых. Разам з усімі наняўся на работу адзін чалавек нейкага няпэўнага выгляду, з дакументамі селяніна-аднаасобніка раней, а пасля манцёра з аднаго глухога гарадка, адсюль не вельмі далёкага, але і не блізкага. Той раён, дзе гэты чалавек быў селянінам-аднаасобнікам, быў адсюль таксама не блізка і не далёка. Падобных да гэтага чалавека людзей з падобнымі дакументамі наймалася сюды не мала. Выгляд у гэтага чалавека таксама быў нейкі невыразны і зусім такі, калі чалавека і заўважыць цяжка, і што-небудзь асаблівае ў ім ніколі не ўбачыш, каб і хацеў нават. Кідалася ў вочы адно: гэты чалавек мусіць вельмі працавіты, просты і нават як-бы крышку неахайны — вядома, прывык да працы, вышаў з працы, радзіўся мусіць у цемнаце і цяжка да яго, значыцца, прышчапляецца культурнасць. Гэты чалавек робіць добра і здацен да ўсялякай работы, напрацаваўшыся, любіць паспаць, адпачыць. Заробленых грошай на вецер не траціць, купляе толькі тое, без чаго ўжо аніяк нельга абыйсціся. А колькі яму год — адразу не скажаш. Добра прыгледзеўшыся, можаш прызнаць: так як-бы ў сярэдніх гадах чалавек, а можа і на многа менш: выгляд нейкага няпэўнага ўзросту. Як-бы там ні было, а гэты чалавек разам з усімі стаў на работу і скромна працаваў у корпусе экектрастанцыі, падрыхтоўваючы там усё да ўстаноўкі машын. Людзей там працавала многа і да ўсіх ён быў падобен. Ён узяў сабе прывычку ў часе перарыву ў рабоце, або пасля яе, нейкі час сядзець з махорачнаю самакруткай у губах на цэглах або на бярвенні і прыглядацца да людзей навокал сябе. Так сядзелі тут многія,