Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/265

Гэта старонка не была вычытаная

заўседы так вельмі шмат людзей тут сядзела. Але ўсе не мелі на гэта сталай прывычкі: сёння сядзіць, а заўтра і не. А гэты сядзеў вельмі часта.

Прыглядаючыся так да людзей, гэты чалавек убачыў раз Наўмысніка. Наўмыснік толькі што злез з рыштавання. Ён, як і ўвесь апошні час, мураваў. Чалавек пачаў кашляць, і Наўмыснік азірнуўся на гэты голас. Чалавек, звыклы да тонкай нагляднасці, мог-бы заўважыць, як прайшла па Наўмыснікавым твары грымаса радасці, калі ён глянуў на гэтага чалавека. Але гэта было толькі ў першы момант. Грымаса адразу згінула, і Наўмыснік стаяў такі, як і заўсёды. Ён пайшоў сабе ў свой бок. Чалавек-жа дакурыў спакойна на цэглах сваю самакрутку, кашлянуў, пацягнуўся плячыма, пазяхнуў і пайшоў у барак, дзе спаў уночы. Назаўтра ў гэты самы час Наўмыснік зноў праходзіў тут і зноў бачыў чалавека. Ён таксама сядзеў на цэглах разам з многімі і курыў. А яшчэ цераз дзень Наўмыснік сам падсеў сюды і якраз поплеч таго чалавека. Людзі рабілі тут перакурку, пакуль ісці — хто на рэчку мыцца, хто чытаць газеты, а хто ў клуб — глядзець чарговую пастаноўку драмгуртка. Наўмыснік скурыў папяросу, пачухаў шыю, пацёр рукавом лоб, моцна пазяхнуў: „Ох-о-хэ-хэ!“ Збіраючыся ісці ў свой бок, гледзячы сабе пад ногі, запытаў, без ніякай цікавасці ў голасе:

— Здалёк, чалавеча?

— З-пад Пракудовіч.

— Далёка,

— А самі?

Наўмыснік назваў мясцовасць, Абое памаўчалі. Наўмыснік плюнуў сабе пад ногі, сказаў, калупаючы ў вуху: