кусілі, табе не варта дараваць. Ты думаеш пра тое, што калі пасля гэтага мяне ўбачаць з табою, то мне самому будзе адгэтуль цяжка выбрацца? Дурань ты! І замест таго, каб ціхом, курачы са мной ці як там, зранку, увечары, уначы, як сам ведаеш, перадаць мне, што трэба, ты пра нейкую дзеўку, пра нейкага Цыбульскага, за якога яна пайшла замуж. Каб цябе чорт забраў, з дзеўкай разам. Ну, давай сюды і сёння-ж уначы мяне тут не будзе.
— Як не будзе?
— Ты што думаеш смешкі строіць? Раз цябе пазналі, то калі цяпер убачылі мяне каля цябе… Давай, ну.
— Даць-то я дам, але-ж — ты памятаеш, на якіх правах я тут сядзеў? Ты ўжо забыўся? Як-жа ты адсюль пойдзеш, калі яшчэ нават машын не станавілі, калі толькі сцены голыя стаяць, ды і тыя толькі што крыць пачалі?
— Ды от ты і давядзеш справу да канца.
— Я? А якая ўмова была, што мне ты-ж сам гаварыў тады?
— Тады была гаворка адна, цяпер гаворка другая. Ты не крычы. Ты сам ведаеш, што для іх такія справы — ноль. Ну, будзе аварыя на станцыі, ну, можа нават узарвём машыны. То не пройдзе і поўгода, як яны паставяць новыя. Самалёт разаб‘ецца — яны зробяць два. Мост упадзе — лепшы паставяць. А от каб кіраваць імі пачалі дрэнна, яны-б тапталіся на адным месцы. За добрых кіраўнікоў іхніх можа быць прыдзецца ўзяцца. Слухай, Назарэўскі тут быў, калі судзілі Тварыцкага. Я ведаю з газет. Мне пра гэта там гаварыў сам Хурс. Больш Назарэўскі не бываў тут?
— Ад таго — не.
— От такіх, як гэты… Ён сядзіць у цэнтры, кіруе