Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/268

Гэта старонка не была вычытаная

скрозь людзьмі… от такога… Або Несцяровіч. Ты не бачыш, якая тут махіна вырастае ў яго пад рукамі?

— Бачу. Ну, што-ж з гэтага?

— Пасля тое, што ты ведаеш. Ведаць далёка ўглыб, што тут робіцца. Дзе што будаваць думаюць, дзе якое войска стаіць.

— Я ўсё гэта рабіў не кепска.

— Пачакай. Цяпер новыя часы, павінны быць і новыя справы. Цяпер інакш трэба. Цяпер нават сам Хурс думае, што лепш за ўсё глядзець на Германію, адтуль могуць быць навіны.

— Чаму на Германію?

— У Хурса — галава. Іх там цэлае згуртаванне, усе грашавітыя і маёнткавыя людзі; тутэйшыя родам і выгнаныя адсюль. Хоць Хурс маёнткаў тут і не пакінуў (ён на гандлі мільёны нажыў), але ён у іх за галаву. Высокія эмігранты!

— Але-ж ад гэтага, што яны на Германію цяпер пазіраюць, ад гэтага справа не зменіцца? Будзе так, як я дагаварваўся з табой?

— Пра што ты гаворыш?

— Ты забыўся? Ты вельмі забывацца майстар! Я гавару проста і адкрыта: мы вексалёў не падпісалі, на такую справу дагавораў друкаваных няма. Але так было дагаворана: я збіраю па цэлым раёне ўсе весткі, я прасачыў, калі пакладуць у банк тыя грошы, я навёў цябе на ўсю справу, я астаюся, тут усё новыя і новыя весткі збіраю, у гэтую восень з‘яўляешся ты, або хто-небудзь іншы на тваім месцы, робіцца аварыя на электрастанцыі — узрыў, ці як будзе відно, пасля ты мяне праводзіш туды, і там Хурс мне дае за работу хутар. Такая гаворка была?

Як-бы што нядобрае чуючы, Наўмыснік аж затросся. Гэта быў яго незвычайны выгляд. Ён за-