Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/270

Гэта старонка не была вычытаная

Я яго з рыштавання скінуў, ён выжыў. Ды і сказаць, ён тут не адзін з тых, што мяне ведаюць.

— А хто яшчэ?

— Тварыцкага жонка, Зося (Чарпакевіч перасмыкнуў усімі рысамі твара), таго самага Міхалкі жонка. Трасцы, папаўся-ж і ён, усё прывык пры чужым агні рукі грэць.

— Сядзіць?

— Сядзіць.

— Ведаеш, колькі там было грошай?

— Ну колькі?

— Каля поўмільёна. Я адарваў плечы, пакуль дабраўся туды з гэтымі грашыма. Праўда, мы ўдвух неслі. З начлегу былі коні ўкралі, конна паселі і за ноч вёрст трыццаць, калі не больш, зрабілі. Коні пусцілі, а самі пайшлі далей. То гэтая самая Тварыцкая тут, кажаш? Бачыш, не толькі табе, але і мне тут не трэба доўга быць.

— Яна цябе не пазнае такога, ды і колькі год прайшло.

— Пазнае, ці не пазнае, а быць тут не трэба. Усё гэта не жарты. Я з табой згодзен. Але ты перабудзь тут яшчэ месяц. За гэты час сюды на тваё месца з‘явіцца чалавек. А пакуль — дай мне твае матэрыялы.

— То ён, гэты чалавек, можа з‘явіцца і без мяне. Ты хітруеш! Ты мне набрахаў тады, што Хурс мне падаруе за верную службу хутар.

— Як сабе хочаш. Будзь сабе тут раскулачаным, а там можаш быць тым, кім быў раней. Толькі трэба мяне паслухаць.

— Я табе не веру.

— Ты зноў пачаў гарачыцца. Гэта табе ніколі не было да твара.

— Як-жа я тут астануся! Ты-ж сам толькі што сказаў, што згодзен са мной.