Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/279

Гэта старонка не была вычытаная

— Калі мы будзем разам, то яны будуць як і ў цябе.

— Ты думаеш, што я цябе тут пакіну? Ты мне не верыш?

— Чаму не веру, мы з табой, цяпер, здаецца, добра гаварылі.

— І я табе расказаў тое, што нікому не расказваў. Бачыш, як я на цябе гляджу. Ты за мяне старэйшы. А памятаеш, як мы жылі тады па-суседску, як быў яшчэ хутар. Ты на мяне абапрэшся і там, калі там ужо будзем. Ты думаеш, што там так усё лёгка будзе табе, калі табе Хурс дасць хутар? Перш за ўсё — вялікага хутара не дасць, такім, які быў мой бацька да вайны — не зробішся. Парабка не заўсёды будзеш трымаць.

— Хоць-бы і так. Каб хоць падобна было на даўнейшае.

— На даўнейшае! Даўнейшае гэта тое, што прайшло. А што прайшло — тое прайшло. І няма чаго пра гэта думаць. Прыдзецца мне цябе там прымаць у хаўрус, гандляваць разам. Асяду і рэстаран свой адкрыю, а на другой вуліцы кілбасны магазін. Мне такі чалавек, як ты, патрэбен будзе.

— Не, я лепш на хутары.

— Будзь сабе на хутары. Але трэба яшчэ яго зарабіць.

— Я яго зарабіў.

— Але я цябе яшчэ павінен буду адракамендаваць.

Наўмыснік вышаў з цярплівасці і назваў рэчы сваім імем:

— Мае шпіёнскія матэрыялы мяне адракамендуюць!

— Ты зноў пачынаеш крычаць, а я гавару з