Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/280

Гэта старонка не была вычытаная

табой добра. Ты заўсёды жыў тут і не ведаеш як там усё.

— Я не малы і не дурны.

— То ты павінен ведаць, што дзе-б ты ні быў — адзін у аднаго будуць зубамі рваць, з зайздрасці і злосці. Я служу, а калі служыць пакіну? У мяне ёсць стары яшчэ, бацькаўскі, капітал. Я і смела жыву. А ў цябе што ёсць? Як не круці, а прыдзецца табе аб мяне церціся. Я быў на кані і пад канём, я многа чаго ведаю. З горла вырве ў цябе кожны, калі не прытрымаеш, або сам другому ў горла не ўпілішся.

— Гэта праўда, на гэтым свет стаіць і гэта заўсёды было і будзе. Я памятаю, як твой нябожчык бацька не раз гэта свайму пастушку, цяперашняму дурню Міхалу Тварыцкаму, гэта самае тлумачыў. Вучыў яго. Толькі што той дурань, не ўмеў спажыць… Такое шчасце яму здарылася з гэтымі грашыма, а ён, дурань, папаўся…

— Чорт яго бяры, такіх не шкода.

— Я яго не шкадую, гэта быў ваўчок. Ён яшчэ малы быў, а раз дапамінацца ў мяне пачаў таго жыта, якое вы з бацькам у мяне хавалі. Я яго так прабраў…

— Дык калі ты мне сваю вопратку з паперамі перадасі?

— Божа мой, як быццам-бы я няясна дагэтуль гаварыў?

— І я ясна гаварыў! (Чарпакевіч аж падскочыў.) Без мяне ты туды з‘явіцца не можаш! Я павінен цябе адракамендаваць, яшчэ раз гавару. Калі такі дарагі час, калі так трэба спяшаць, ты прымушаеш мяне гэтулькі балбатаць! Ты павінен трымацца за мяне, я там ведаю ўсе ходы і выхады. Без мяне прападзеш! Яшчэ на свеце ўсё можа быць. Ты думаеш, сам Хурс да канца верыць ва