Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/283

Гэта старонка не была вычытаная

было відаць, што ногі яго рвуцца шпарчэй ісці, ён разглядаў навокал сябе „чортавы вокі“, траву, чаротавыя зараснікі, калі вочы прасіліся прыжмурыцца, каб не перашкаджаць думкам трымацца аднаго пункту. Ён нёс за плячыма свой клунак — свае рэчы, у мяшку, перавязаным на-крыж шпагатам. Ён мінуў той куст, за якім сядзелі Наўмыснік і Чарпакевіч і неўзабаве ўвайшоў у вузкую граду лесу. Чарпакевіч і Наўмыснік бачылі зблізку яго загарэлы, абветраны твар, чулі скрып яго ботаў. Прайшоўшы лес, Міхал Тварыцкі ўбачыў панараму будаўніцтва. Выходны дзень — і работы няма. Людзей відно мала. Міхал Тварыцкі бачыў перад сабой нешта накшталт скрыжавання гарадскіх вуліц, толькі што дамы тут яшчэ недабудаваны: ён глядзеў здалёк на карпусы кватэрных дамоў. Ён тут быў раней толькі раз, калі яго судзілі, і нічога тады тут не разглядаў і не заўважыў. Ён паволі і доўга ўзыходзіў на ўзгорак, сярод складзеных і накіданых горамі будаўнічых матэрыялаў, прайшоў да галоўнага корпуса станцыі, дзе ўбачыў некалькі чалавек. Ён запытаў, дзе баракі, і пайшоў да іх. Ён адчыняў дзверы ў некалькіх бараках і, не спатыкаючы нідзе знаёмых твараў, ішоў далей. Нарэшце ён адчыніў дзверы ў другую палавіну крайняга барака. Там быў толькі адзін чалавек. Ён ляжаў на сваім ложку, трымаў рукі над галавой і глядзеў на супроцьлеглае акно. На стук дзвярэй чалавек не аглянуўся. Міхал Тварыцкі паволі прайшоў паўз ложкі істаў перад чалавекам.

— Здароў! — сказаў ён.

— А, Тварыцкі. З'явіўся! Чаму так скора? Табе-ж далі водпуску два тыдні, а ты толькі чатыры дні…

— Працуеце ўжо?

— З заўтрашняга дня. Дык чаму так скора?