Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

Ірынка павяла брата туды. Але і там бацькі не было. Яны вярнуліся назад.

— Там яго няма, — сказала Ірынка, зноў аглядаючы ложкі. Жанчына ў белым зноў закрыла твар газетаю, пасля ціхом устала, нібы паправіць хвораму падушку. Ірынка стаяла збянтэжаная. Можа хвілін тры гняло ўсіх маўчанне. Тады падняў галаву адзін хворы:

— Скажу табе, дачушка, праўду. Твой бацька нядаўна памёр.

Ірынка выпусціла з рук кошык, Малако з бутэлькі палілося па падлозе, бутэлька цвёрдым грукатам адкацілася ў кут. Цяпер ужо Кандрат Назарэўскі павёў сястру, яны памяняліся ролямі. Ён узяў Ірынку за руку, яна вырвала руку і адбеглася забраць кошык. Пасля яна сама дала сваю руку брату і яны вышлі на вуліцу. У трупярні яны ўбачылі бацьку. Ірынка як анямела. Твар яе да самага вечара быў мокры. Брат не сцішваў яе. Ён адаслаў яе дадому, а сам пачаў клапаціцца, перамагаючы боль ува ўсім целе. Ён пахаваў бацьку назаўтра зранку. Вярнуўшыся з могілак, ён адразу-ж лёг у пасцель. З яго сямі ў яго асталася толькі Ірынка. Яна і была пры ім. Кватэра іхняя была ў старым доме, нізкім і вільготным нават улетку. У даволі прасторным пакоі трухлявыя сцены былі абмазаны непабеленай глінай. Варыстая печ займала шмат месца. Два акны выходзілі на двор, а сенцы былі агульныя з суседняй кватэрай. У той кватэры было многа дзяцей, былі там і Ірынчыны аднагодкі і ўжо ў наступныя дні яна спрабавала аднаўляць з імі перарванае страшнымі падзеямі кампанаванне. А седзячы адна ў хаце, яна ціха плакала, хаваючы слёзы ад хворага брата. Твар у яе быў шырокі, з вялікімі сінімі вачыма. Слёзы пакідалі на ім