Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

слухоўваўся. Ён бачыў, як у вокнах хутарскага дома засвяціўся агонь. Пасля вуха яго ўлавіла чалавечыя галасы, але слоў ён не разабраў. От чуваць, як заенчыў сабака — відаць, далі яму. От раптам стала ціха, а от ужо ён выразна чуе з-пад свае дзічкі, як на гэты бок хутара ціха гавораць і коні стукаюць капытамі па дарозе. „Конныя“ — думаў ён і як мага пабег у ельнік. Там ён доўга выглядаў з-за першай прыдарожнай яліны і прапусціў паўз сябе цэлы атрад вайсковых коннікаў. Ён здагадаўся, што гэта той атрад, які ловіць дэзертыраў. Як коннікі праехалі, ён паволі пацягнуўся ў лясную гушчарню. Пад дзень хмары разышліся, высвеціў месяц. Толік Скуратовіч ляжаў пад кустом на кажуху і бачыў навокал сябе сваіх хаўруснікаў.

Цераз дзень пасля гэтага, у пасляабедзены час, каляіністай і карчакаватай дарогай у тым самым лесе, ехалі дзве сялянскія фурманкі. На пярэдняй фурманцы сядзеў чалавек сярэдніх год, у чорным фрэнчы, і з ім два чырвонаармейцы з вінтоўкамі. Чалавек таксама меў пры сабе вінтоўку. На другой фурманцы ехала трох чырвонаармейцаў. У тым месцы, дзе фурманкі выязджалі на палявую дарогу, лес канчаўся страшэннай гушчырнёй. Тут, пры сцяне старога лесу, ішла града маладога ельніку. Праз гэтую граду, здаецца, нельга было прабрацца. І от з гэтага густога зарасніка з двух фурманак не зводзіў вачэй чалавек. Ен вельмі пільна выглядаў фурманкі і людзей на іх. Ён глядзеў на іх, аж пакуль яны не схаваліся недзе на Скуратовічавым хутары. Тады ён развалістай паходкай рушыў у глыб лесу. Там ён стаяў, прыпёршыся да дрэва і гаварыў:

— Можна было-б думаць, што гэта дзезярціраў шукаюць, але чаго з салдатамі прадразвёрсны