Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/47

Гэта старонка не была вычытаная

зусім, так ёй было цяжка ў гэты момант. Камісар пакінуў на яе глядзець і загадаў:

— Будзем капаць.

Адкінулі салому і пачалі капаць. Скуратовіч аж енчыў:

— Няма, няма, нідзе няма!

Зямля была цвёрдая. „Гэтак цяжка людзям, а бескарысная работа!“ Яе пачала мучыць злосць на Скуратовічаву сям‘ю: „Гады, жыву ў іх, як у пекле“.

— Няма тут, — закрычала яна.

„Мусіць тут, калі яна так крычыць, падумаў камісар. — Будзем капаць да канца“. Ён паспрабаваў яшчэ звярнуцца да яе сумлення.

— А ты маўчы, не гавары, памагай свайму гаспадару, — здзекваўся ён з яе. — Ён табе аддзякуе.

— Я-ж вам кажу, што не тут! — аж кінулася да яго Зося.

— А дзе-ж?

— Пад вазоўняй. Я пакажу!

„А што, калі ён з мяне пасмяяўся“, — з смуткам падумала яна пра пастушка. Людзі спынілі работу. Яна глядзела з гумна і нічога не заўважала — ні дрэў, ні неба. Скуратовіч вышаў з гумна і рушыў дадому.

— Пачакай, гаспадар, — крычаў камісар.

— Яна пакажа, — нават не азірнуўшыся, буркнуў Скуратовіч.

Яго растаптаныя боты падміналі пад сябе садавую траву. „Праўду сказаў“ — радасна падумала яна пра пастушка.

Праз поўгадзіны адбылася такая гаворка паміж ёй і камісарам:

— Цяпер мне тут нельга аставацца.

— Якраз не. Калі толькі хто з вас паздзеква-