Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/55

Гэта старонка не была вычытаная

рэзрух слухаць яго, ці не, аднак-жа ён пачаў чытаць. Некалькі чалавек з тых, што не пагарэлі, слухалі. Сапраўды, ліст быў ад сына, і сапраўды сын пісаў, дзе ён цяпер; нават там было і пра тое, што неўзабаве, мусіць, пашлюць на фронт, толькі як сфармуюць часць. Быў у лісце і сум па старых бацьках і па дому і крыху нават нездавалення тым, што цяжкавата ў такі час быць у арміі. „Але нічога, — канчаўся ліст, — будзем спадзявацца, што вайна доўга не будзе“. Давалася яшчэ парада, каб бацька не прадаваў цяляці ад чорнай каровы, а каб гадаваў.

Скуратовіч дачытаў ліст да канца, хоць слухала ўжо толькі палавіна тых людзей, што стаялі тут спачатку.

— А божа мой, цьфу! — скончыў Скуратовіч гаворку. — Гэта-ж я спазнюся. Но! Бывайце здаровы.

І паехаў далей, мала цікавячыся тым, што асталося ў яго за плячыма. З пустым возам назад ён ехаў перад самым вечарам. Ён сумысля спыніўся каля пажарышча і пачаў расказваць:

— Вы думаеце, гэта адно каля нас робіцца такое бясчынства? Вы не чулі, што ў горадзе парабілася? То я вам зараз раскажу. Прадразвёрснага камісара ў гэтую самую ноч забілі. Ён дома не начаваў, ён, нібыта, кажуць, аб‘езд рабіў, а тымчасам бандыстыя нейкія, ці што, як мне здаецца, то грабіць хацелі. А можа злобу хто меў! Бо скажыце, калі ласка, як-жа іначай. Прыімчаўся ў горад апоўдні салдат, што з ім ехаў, ледзьве сам уцёк. Я то не чуў ад яго самога, але як здавалі жыта, то людзі гаварылі. З-за кустоў, расказваў салдат, пачалі страляць. На месцы, казалі ў горадзе людзі, палажылі камісара і яго аднаго салдата, а другі ўцёк. Цела забралі ў Скабінскім лесе, на самай езджай дарозе. Чалавек