Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

было, каб малаціў, а ўчора ў млыне пудоў на чатыры мяшок жыта малоў.

Так гаварылі пра сям‘ю Тварыцкіх. Думалі і ні да чаго не маглі дадумацца. Набеглі новыя інтарэсы і новыя гаворкі. І сярод усяго драбнейшага яшчэ ўсё гаварылі пра тыя страшныя падзеі, што так нечакана ўстрасянулі не толькі гэты куток, а ўсю акругу. Скуратовічыхі пры жыцці мала хто далюбліваў, а цяпер некаторыя як-бы нават са спачуваннем гаварылі:

— Не дзіва, што не вытрымала яе сэрца, — такое няшчасце раптам у адзін момант. Паўнюткае гумно згарэла, хлеў згарэў, вазы пагарэлі. А яна яшчэ па сыне ныла, што на вайне недзе.

Каля таго самага часу, раз увечары, Скуратовічаў пастушок Міхалка Тварыцкі слаўся ў кухні спаць. Ён ужо скінуў свой халацік, каб класціся (вячэраў ён у халаціку), як у кухню ўвайшоў ляснік Сцепуржынскі. (Лясны абход яго быў над двума бліжэйшымі лясамі, і жыў ён вёрст за дзве ад Скуратовіча. Яго забудова была ў лесе на паляне.) Міхалка яго добра ведаў. Дзён пяць да гэтага ён нават адабраў у Міхалкі раменную папружку за тое, што той падпусціў каровы пад самы яго, яшчэ не звезены, авёс на ўскраі леса.

— Добры вечар у хату! — сказаў Сцепуржынскі, не могучы адразу нічога разгледзець у цёмнай кухні.

— Добры вечар, — адказаў Міхалка.

— А дзе сам гаспадар?

— Недзе на дварэ. Я зараз паклічу.

— Не трэба, я і сам яго знайду.

І Сцепуржынскі вышаў.

„От гад, — думаў Міхалка, — назнарок не хоча маіх паслуг, каб не аддаць папружкі. Пачакай-жа, калі не аддасць, то я выграбу ў яго ад дарогі