пра цябе вазьму ды і ўспомню часамі: бацька твой памёр, небарак. Ты сірата астаўся, то ты павінен вучыцца, як жыць на свеце. (Поўны трывогі, ён меў патрэбу вывернуць перад кім сваю душу і гаварыў перад Міхалкам, хоць яго і ненавідзеў.) На свеце што робіцца? Чалавеку-ж ніколі не вераць, каб хоць сканаў, каб хоць крыжам лёг. Кожны ў чалавеку ворага бачыць, як ты добра з людзьмі не будзь. Гэта я табе скажу, праўда. Ты яшчэ малы, дурны. Жыць ты яшчэ не ўмееш з людзьмі, як трэба. Тое, што ты маеш, людзям не паказвай, бо адбяруць. А чалавека чорная часіна заўсёды можа спасцігнуць. Астрога і торбы не заракайся. Трымай пры сабе і свае думкі і ўсё, што маеш, бо параззяўляюць горлы і глынуць з табою разам. Каб твой бацька меў што пры душы, то хіба яму чорная гадзіна была-б страшна? Ён-бы тады малым сваім пакінуў-бы, і яны пакуты не ведалі-б. А то на твае сірочыя рукі яны пасля бацькі асталіся. А ты збіраешся словамі раскідаць! Каму ты верыш? Людзі табе памогуць? Кожны стараецца, каб сабе ўварваць, а ніто што! Хто сталы і разумны, той скупы і на словы, і на ўсё. Усё сваё ён пры сабе трымае. Чорная часіна, і сам таго не ведаеш, кожнага спасцігнуць можа. А яшчэ цяпер! Час такі брыдкі цяпер, няпэўны, страшны — неспакой, войны, рэволюцыі ўсялякія! Чалавек цяпер азвярэў. Што-ж, кожны ратуецца, як можа, кожны жыць хоча. Яшчэ ўсё на свеце будзе, яшчэ нічога не скончана, яшчэ гнаць людзей на пакуты будуць, малых дзяцей сіратамі пакінуць сярод дарогі: енчыць будуць, плакаць, стагнаць, і ніхто не злітуецца. Гэтыя небаракі сіраты пазаходзяцца без бацькоў і без матак. Яны што з людзьмі робяць? Грабежніцтва ўшчалі. Раквізіцы, ці, як яны кажуць, раз-
Старонка:Трэцяе пакаленне (1935).pdf/82
Гэта старонка не была вычытаная