Старонка:Увагі аб мове філёматаў.pdf/11

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

3) Niech silnie, jak sie kto chce, wierci—i tаk prędzej czy požniej nie uniknie smierci, (там-жа словы Хватоша I 246.284,285). Гэта польскі пераклад нашае прыказкі: "Круці, ня круці, а трэба ўмерці". Сама гэтая прыказка угрунтавана на нашай-жа беларускай казцы аб лекару і сьмерці. Лекар ведаў: калі сьмерць стаіць над галавою хворага, дык гэта знак, што той памрэ.

Вось лекар і зрабіў сабе ложка на аднэй ножцы, каб яно магло круціцца. Калі прышла сьмерць, дык стане яна над галавою лекара, а ён перакруціць ложка — і сьмерць ужо стаіць у нагах, а не над галавою яго. Сьмерць зазлавалася, ускочыла на ложка, села на галаву дасьціпнага лекара. Як ён тады ні круціўся, а сьмерць усё роўна была ўжо на яго галаве і ўрэшце задушыла яго.

Часам можна думаць, што было нейкае прыслоўе, якое ведалі філёматы, цяпер забытае.

Z dawnej polskiej szarawary zrobil bys frakow dwie pary (Ян Чачот II 14.79,80. Walka miodowa. 21 сьнежня старога стылю 1818-га году).

У вершы Яна Баршчэўскага "Рабункі мужыкоў", напісаным у 1812-м годзе, мы чытаем амаль што тую-ж самую жартлівую ўвагу аб старых польскіх вопратках у параўнаньні з новымі модамі: "З аднэй палы ў тых паноў семера-б пашыў штаноў".

Мне асабіста здаецца, што філёматы маглі пачуць дзе-небудзь гэты твор Яна Баршчэўскага і запазычыць гэты гіпэрбалічны цікавы сказ.

Але ня выключана магчымасьць, што ў народзе існавала, а, мо й цяпер існуе нешта падобнае.

Ян Чачот у сваім вершы на імяніны Зана (Na święto Tomasza) 21 сьнежня 1819 году карыстаецца нейкім апокрыфам, які да філёматаў дайшоў, магчыма, праз беларускую народную творчасьць.

Там гаворыцца, што фарысэі з ашуканскімі мэтамі схавалі пад карытам адну з сваіх кабет і яе дзетак, і што за гэта ашуканства жанчына зрабілася сьвіньнею, а дзеткі парасятамі.

А дзеля гэтага патомкі фарысэяў цяпер ніколі не адважваюцца есьці сьвініну.

Ян Чачот аб гэтым паданьні гаворыць: "Moze tez niose i niepewne wiesci, co usta rozsialy mnisze". II 196.34-35. Магла падобная легенда дайсьці да народу і далей пашырацца пры дапамозе малаасьвечаных праваслаўных і каталіцкіх манахаў, пілігрымаў, пабожных вандроўнікаў і г. п. Але адкуль яна прышла да нас і якая яе першакрыніца?

Гэтую легенду мы знаходзім у выдадзеных інстытутам Беларускае Культуры "Казках і апавяданьнях беларусаў Слуцкага павету" Аляксандра Сяржпутоўскага Менск 1926 г. (стар.97 і 98. "Адкуль узялася сьвіньня", апавядаў Бохмат з Чудзіна).

А падобных неразьвязаных пытаньняў паўстае шмат пры чытаньні філёмацкіх твораў. Апошняе слова тут належыць спецыялістым-дасьледчыкам фальклёру.

Але і цяпер ужо можна сказаць, што бясспрэчнаю зьяўляецца сувязь філёматаў з беларускім народам. Якая была гэтая сувязь: ці толькі бытавая (уплыў на філёматаў з боку жывое народнае гаворкі і фальклёру ў выніку іх дробна-шляхоцкага пахаджэньня і доўгага жыцьця на вёсцы), ці, мо, нават і ідэялёгічная ў пэўным сэнсе (natіone Polonі, gente autem Alboruthenі).-гэтага я пакуль-што вырашыць не магу.

Тут патрэбны доўгія, усебаковыя досьледы. Я-ж меў сваёю мэтаю зьвярнуць увагу на неабходнасьць такіх дасьледзінаў, бо бяз іх шмат чаго наяснага застанецца ў гісторыі нашае бацькаўшчыны і яе літаратуры.

5 студзеня 1927 г.