Старонка:Увагі аб мове філёматаў.pdf/16

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Так-жа сама мы бачым ня z joju, a z nіeju ІІ 80.99; ІІ 81.97, ня к jоj, a k nіej ІІ 187.10, нe majoju, a majeju ІІ 84.170.

Ёканьне пры адсутнасьці націску мы знаходзім у слове jona ІІ 202.77, поруч з јеnа ІІ 80.89 за ІІ 80.93; (нармальнага ў сучаснай літаратурнай мове слова jаnа у разгледжаных намі творах Яна Чачота саўсім няма); цікава яшчэ слова cіenіom ІІ 82.131

Пасьля зацьвярдзелых зычных, зразумела, будзе ўжо ня ё а о: charaszo ІІ 79.53 (ёсьць і дзіўная форма charoszoje p o ў двух суседніх складох). czerwіaczok ІІ 72.49. Аднак усюды мы бачым jeszcze, без пашырэньня, якое ёсьць ў расійскім еще.

Адзначым яшчэ форму twaje (szczascіe) ІІ 83.156, а таксама й слова uze ІІ 84.167. (аднак ёсьць і użo-ż ІІ 202.12; ІІ 83.143). Такім парадкам адсутнасьць пашырэньня ў канцы слова можа быць ня толькі пасьля зацьвярдзелых зычных, але і пасьля j.

У літаратурнай беларускай мове у і о націскныя ў пачатку складу і, асабліва, у пачатку слова прымаюць прыгук в: вуха, вока, навука, заворваць. У некаторых выпадках (ужо нефанетычна, а пад уплывам аналёгіі з боку іншых форм) зьяўляецца ј: ён, пад уплывам яго, яму і г. п.

Наагул кажучы, мы можам заўважыць, што націскныя о і у не могуць пачынаць сабою слова.

У разгледжаных намі творах гэтае правіла не захоўваецца; on II 77.25; usa II 78.29; a on, a on II 201.2; nauczny II 84.178; 0.5 II 78;31; nіe uczany II 79.61; oczy II 78.35.

У складовае і ў нескладовае так-жа сама, як і ў цяперашніх песьняроў, ужываюцца не заўсёды згодна з правіламі нашае граматыкі (lіcentіa poetіca). Прыкладаў прыводзіць ня буду: па першае, іх за шмат, а па другое, яны нічога новага не дадуць нам у сэнсе фанэтычных зьяў, бо тут мы маем літаральна тое-ж самае, што і ў кожнай чытанцы з творамі нашых сучасьнікаў. У аўтэнтыку няма паасобнага значка для ў нескладовага; але рытм дапамагае нам адрозьніваць у ад ў. Часам ў выражаецца напісаньнем w: salawja II 79.58; rownaje ІІ 80.80; zdarow ІІ 188.4; (пры роўналежным напісаньні zdarou ІІ 202.14).

І, як мне здаецца, не пераходзіць у нескладовы стан пасьля какцовага зычнага, які знаходзіцца ў папярэднім слове. Паводле правіл вершаваньня мы павінны чытаць, напрыклад, словы: swіnіe u reple і dzіubu і polskіje tancy II 78.31.-з ў нескладовым (у рэпе), але з складовымі злучнікамі і ў адным або двух выпадках. Так-жа сама: cnatlіwa і razumnаjа трэба чытаць з і складовым (як гэта відавочна з ліку складоў у адпаведным папярэднім радку — jašnіejsza jesc і bіelszaja) II 80.81,86.

У вершы на прыезд Адама Міцкевіча мы чытаем: Smacznu haryloczku pіc... і budzіam wіesіelo życ ІІ 202.20-22, хоць перад і стаіць галосны гук у (ы) у слове halasy.

Toe caмae і ў рамансе Мікіты: Uzdychac jeszcze naprasna і cіerpіec na sіercu nudu ІІ 82.185-186, у словах дзесятніка: Razumny і nauczny, ludzіam pażyteczny ІІ 84.178.

Е замест я мы знаходзім у слове paparausіe ІІ 81.107. Ня ведаю, ці можна так-жа сама глядзець на прыклад: "Da jak sіe tabіe dzіeja?" (ІІ 202.15). Тут усё-такі ж напісана е насовае, хоць, магчыма, філëматы, як і шмат іншых людзей польскае культуры, вымаўлялі слова sіę без насовага прыгука, нават чытаючы польскі тэкст. Аднак асьцярожней будзе ня лічыць гэты прыклад бясспрэчным. О замест у (u): Pszenіcu rodzіat bojnuju ІІ 83.158 я лічу не фанетычным зьявішчам, а вынікам уплыву з боку слоў: "бойкі", "баявы" і г. п.