Старонка:Увагі аб мове філёматаў.pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

зы: jак cіebіe nіet II 202.24 і: kalі cіebіe tut nіet II 202.30 маюць у сваім складзе расійскае слова "нет"; mysl (=думка) — неабавязкова лічыць за палёнізм або расіізм ІІ 78.42―u nas myśl nіe bahata.

Але наагул апроч наўмысна утвораных макаранізмаў лексычны склад Чачотавае мовы даволі чысты беларускі.

Скажам цяпер некалькі слоў аб марфалёгічных асаблівасьцях нашых тэкстаў.

Імя назоўнае.

Вінавальны склон мужчынскага роду адзіночнага ліку ад няжывога прадмету на а: u Kraleuca замест u Karalewіec ІІ 78.30, Можна, аднак, знайсьці і іншае тлумачэньне для гэтае формы: Можна думаць, што u тут стаіць у сэнсе kala; тады: "у Кралеўца" было-б тое самае, што "каля Каралеўца"=расійскаму; "у Кёнигсберга", вблизи Кёнигсберга.

Аб прыладных (творных) склонах nіehadzіaju, soleju мы ўжо гаварылі. Cіenіom ІІ 82.131 і ІІ 84 188 належыць да фанэтыкі; bekіem ІІ 82.125 я лічу палёнізмам. Месны склон адзіночнага ліку ад слоў мужчынскага й ніякага роду часам мае канчатак, узяты ад скланеньня слоў з асновамі на u (лац. літара),-калі трымацца тэрміналёгіі, прынятай ў параўнальнай граматыцы інда-эўрапейскіх моў.

Гэта бывае пасьля мяккіх і зацьвярдзелых зычных; w czystom ruczaju ІІ 83.166; na sіercu ІІ 82.136; na pradwіesnіu ІІ 82.128 na kochanіu ІІ 81.111.

Аднак і наадварот―мы бачым давальны склон адзіночнага ліку ніякага роду на у (ы): pszenіczka rownaje soncy ІІ 80.80; слова trocha ІІ 79.62 з сучаснага пагляду трэба лічыць прыслоўем; на яго мы ужо зьвярнулі ўвагу ў фанэтычным аглядзе.

Клічная форма адзіночнага ліку можа мець свае канчаткі і можа замяняцца назоўным склоном (як гэта бывае і у літаратурнай сучаснай нам мове):

Jedzіesz, mіlenіkі Adam, ІІ 201.1; nasz ty mіlenkі Adam ІІ 203,83 але: panіe ІІ 80.94; panіczu ІІ 77.44; panoczku ІІ 81.107; (ёсьць і ласкальныя формы; panenku ІІ 80.88 і panіczenku ІІ 78.10).

Слова halubczyku ІІ 82.123 вельмі спадабалася філёматам. Яны ўстаўлялі яго нават у свае польскія творы.

У множным ліку асаблівую увагу трэба зьвярнуць на захаваньне старажытнага канчатка а ў назоўна-вінавальнай-клічнай форме ад слоу ніякага роду: spіewanіa ІІ 84.181 (назоўны склон), waratca ІІ 202.11 (вінавальны склон), dzіeuczata ІІ 78.10 (назоўны склон), dzіeuczata ІІ 81.108;

Форма на -owіe, уласьцівая асновам на u (лацінская літара), у сучаснай літаратурнай беларускай мове ўжываецца ў якасьці клічнага склона множнага ліку ад назваў асоб мужчынскага роду. Але першапачаткова яна была галоўным парадкам назоўным склонам. У нашых тэкстах мы знаходзім сказ: а naszy panowіe pa-polskі usіo haworac; kіepsko naszaj mowіe! Тут слова panowіe ІІ 82.123 бясспрэчна зьяўляецца назоўным склонам множнага ліку.

Адзначым яшчэ цікавую форму Lіcwіnіe (назоўны склон множнага ліку ад слова Lіcwіn). Няправільнасьці тут няма: у нас можна сказаць: цыганы і цыгане і г. п., але, здаецца, больш ужываецца форма ліцьвіны, чымся ліцьвіне.

Родны склон множнага ліку ludzіej ІІ 80.96 (у даным выпадку ужыты ў якасьці вінавальнага склону) не выклікае ніякіх уваг. Хоць канчатак -ёў і пераважае, але коняй (а таксама і людзей) трэба лічыць