Старонка:Увагі аб мове філёматаў.pdf/2

Гэта старонка была вычытаная

Міцкевіч ня быў карэнным палякам, але паходзіў з роду, які калісьці быў беларускім (мо', літоўска-беларускім). Гэта даводзіць ня толькі яго прозьвішча, але й рысы яго твару, — як гэта ў роўнай меры можна сказаць і аб прозьвішчах ды рысах іншых пісьменьнікаў, што паходзяць з Беларусі, напрыклад, Чачота, Ходзькі, Кандратовіча, Пяткевіча і г. д. Беларускае пахаджэньне Міцкевіча давядуць бяспрэчна калі выпадае філёлёгу ўжываць гэты выраз)—і дакладнейшыя досьледы над псыхікаю і моваю песьняра. У даным выпадку я тут цікаўлюся толькі моваю Міцкевіча".

Далей Корбут скардзіцца на тое, што камэнтатары Міцкевіча ня ведаюць добра беларускае мовы. Яны нават і не дамысьляюцца, нават і ня думаюць аб уплыве нашае мовы на мову Міцкевіча. Часта саусім беспадстаўна яны лічаць пэўнае слова, выраз, зварот, фанэтычную або марфалёгічную асаблівасьць індывідуальнаю, асабістаю ўласьцівасьцю песьняра або паэтычнаю вольнасьцю (lіcentіa poëtіca),—а ў сапраўднасьці гэта проста беларусізм.

Возьмем, напрыклад, чароўны верш "Polaly sіe lzy me"...

У рукапісах песьняра ён мае наступны выгляд:

Polały się łzy me czyste, rzęsiste,
na me dzieciństwo sielskie, anielskie,
na moję młodość górną i durną,
Na mój wiek męski, wiek klęski:
polały się łzy me czyste, rzęsiste

У некаторых выданьнях, нават у выдальні такога, наагул кажучы, сумленнага дасьледчыка, як Пётра Хмялёўскі (Warszawa 1888 г.), аднаго з найлепшых жыцьцяпісцаў песьняра, замест durna пастаўлена chmurną. Паміж іншым, Хмялёўскі павінен быў-бы добра ведаць, што моладасьць песьняра саўсім ня была хмарная.

Жылося небагата, але вясёла, праца чаргавалася з гулянкамі ў прыяцельскім гуртку і нават раман з Марыляю першапачаткова ня меў у сабе нічога трагічнага.

Але пясьняр справядліва, слушна назваў гэты час "дурным", бо было шмат чаго неразважнага, што й падрыхтавала пасьля ўжо сапраўдную бяду (klęskę).

Тыя дасьледчыкі, якія не адважыліся замяніць durną на chmurna, таксама не зразумелі з поўнаю дакладнасьцю гэтага беларускага слова, а тлумачаць яго, як zuchwaly, pyszny, гэта ўжо некалькі іншае адценьне сэнсу. Для нас вялікае значэньне мае ўласны погляд песьняра на сваю моладасьць. Гэта дае ключ да псыхалёгіі яго творчасьці ды цікава й наагул.

А няправільныя тлумачэньні пераходзяць з навуковых досьледаў у школьныя выданьні і робяць блытаніну ў навуковых ведах вучнёўскае моладзі.

Ня толькі паэзію, але й навуковую прозу Міцкевіча часам цяжка бывае зразумець, калі пакладацца выключна на веданьне польскае мовы.

У артыкуле "O krytykach і recenzentach warszawskіch" Міцкевіч ужывае слове tusza, неўласьцівае польскай мове. У слоўніках польскае мовы слова tusza мае саўсім недарэчнае тлумачэньне — tuzin, што рауняецца й нашаму выразу „тузін" і значыць тое самае, што расійскае "дюжина". — "У сапраўднасьці-ж", - гаворыць Корбут: "туша пабеларуску і парасійску значыць вытрыбушанае тулава сьвіньні або наагул якое-небудзь жывёліны".