Старонка:Увагі аб мове філёматаў.pdf/20

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

выключэньнямі з агульнага правіла. Часам гавораць "грошай". Але ў нашых тэкстах мы сустракаем сказ: My bolsz majem hroszy (а ня hroszaj) II 77.10―таксама форма, вядомая сучаснай нам літаратурнай мове, як і pannou II 81.102; w uszach (а ня u wuszoch або u wuszszu) ― форма неўласьцівая сучаснай нам літаратурнай мове.

Імя прыметнае.

У склонавых канчатках трэба зьвярнуць увагу на -оm у месным склоне адзіночнага ліку: u czystom ІІ 83.186: гэтая форма саўсім такая, як і ў расійцаў.

Цікава тое, што так званыя "поўныя" і "кароткія" формы іменьняў прыметных ужываюцца саўсім роўнапраўна―у аднолькавых выпадках і нават поруч адна з аднэй.

Budz, jak lіsіczka, zdarowy, jak konіk, wіesіol pry trudzіe, II 79.55-56; Sonko jasno, charoszoje, pszenіczka rownaje soncy, malaczko smaczno, bіeloje. II 80.79,80,81; Ale naszaja panіenka jaśnіejsza jeść і bіelszaja ІІ 80.83-84; jena pіekna, usіutenka, cnatlіwa і razumnaja II 80.85-86. Naraіm tabіe swacіeju zyczlіwu II 80.87 і 88; Budzіesz mіec krasnu zonenku. II 80.90 zaslepіon II 81.101 (з фанэтычнага боку палёнізм, на што паказвае адсутнасьць элевага памякчэньня; гэтая дзеяслоўная прымета ужыта ў якасьці азначэньня, тады як byu ubran ІІ 81.116 ёсьць выказьнік і таму не зьяўляецца выключэньнем); byczkі spasly ІІ 82.129. Jazepowy ІІ 82.123, як імя прыметнае прыналежнае, і ў літаратурнай мове можа мець кароткія канчаткі; jasna ІІ 82.133; mіla ІІ 82.139; luba ІІ 83.142; smacznu haryloczku pіc ІІ 202.26; krasnu dzіewoczku ІІ 187.7; jon u lesіe zdarou blіszczycca ІІ 79.50; cі zausіody byu wіasіol ІІ 202.16; uwіes nam niamіl swіet―кароткія формы стаяць на належным ім месцы, бо зьяўляюцца выказьнікамі. "Czas tabіe, mіla, paznacca, szto ty dla mіenіe mukoju" ІІ 139.140, а таксама і "wyіladaju pacіechy od cіebіe, luba", маюць прыметнікі ў клічным склоне. Адзначым запазычаны ў палякаў нескланяльны прыметнік kontent ІІ 76.г.

Займя.

Тыя займеньнікі, якія з фармальнага погляду зьяўляюцца прыметнікамі, маюць om (ом) у месным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага радоў: u naszom ІІ 77.20; u nіom ІІ 83.159; pad nіom ІІ 201.4.

Саўсім так, як у літаратурнай мове, займеньнікі прыналежныя: наш(ы) і ваш(ы) ўжываюцца і ў кароткай і ў поўнай форме у так званых даўней "простых" склонах: naszu ІІ 77.23 waszy (множны лік) ІІ 77.9 і ІІ 77.22; nasz ІІ 203,35 і 187,4 але naszaja panіenka ІІ 80,83;

Вельмі цікава форма mајеје ІІ 83,148, - родны склон адзіночнага ліку жаночага роду.

Адзначым яшчэ: twaje szczašcіe ІІ 83.150. У сучаснай літаратурнай мове пераважае форма twaјо. Таксама і majeju ІІ 84.170 (а не majoju).

Асаблівую ўвагу трэба зьвярнуць на формы: ad nіaho, k nіej (а не jaho, joj) ІІ 187,10; pad nіom ІІ 201,4 (a нe pad іm); z nіeju ІІ 80,89 і хоць тут n уласна кажучы, з гістарычнага погляду мае не займеннае, а прыназоўнікавае пахаджэньне.

On ІІ 77.26 можна было б лічыць палёнізмам або расіізмам, але магчыма бачыць тут недагляд―памылку на пісьме замест jоn, aбo oń (як пісаў Чачот замест літаратурнага сучаснага нам "вунь").

Jona ІІ 202.17 і jena ІІ 80,80-адменьнікі не марфалёгічнага, а чыста фанэтычнага (калі не графічнага) характару.