Старонка:Увагі аб мове філёматаў.pdf/23

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

Гэта аднак цікава толькі з фонетычнага пагляду, адносна-ж ужываньня злучніка da=dу ніякіх асаблівасьцяй у нашых тэкстах не назіраецца.

Іншыя неадменныя часьцінкі мала даюць матар'ялаў для уваг.

Палёнізм nіech (замест "хай") II 79.57 і II 80.71. быў ужо адзначаны вышэй; oń II 201.3, як і oś II 78.31―фонетычныя адменьнікі сучасных "вунь" і "вось" (магчыма, што адсутнасьць w нават не фонетычная, а толькі правапісная асаблівасьць.

Некаторыя ўвагі адносна сынтаксу.

Даволі часта захоўваецца дапамагальны дзеяслоў jебе (бяз розьніцы у асобах і ліках).

My ludzі dobraje jeść duszy ІІ 77.17; pouny jeść abory naszy ІІ 83.136; ja jeść cіwun z dwora ІІ 77.52; ale naszaja panіenka jašnіejsza jeść і bіelszaja; naszy upraudzіe spіewanіa nіe tak jest uczony ІІ 84.181, (гэты сказ узяты з макаранічнае прамовы дзесятніка, але па-польску было-б тут ня jest, a są).

У Чубэка мы знаходзім: A heto jesі Alonka; oczy u dol spuskajeć ІІ. 78.35, можна думаць, што тут другая асоба jesі (наагул у нас няўжываная) напісана была замест jeść, (а магчыма, што памылка адбылася і ў друку).

Пры дзеяслове "быць" прэдыкатыўнае (выказальнае) імя бывае і ў назоўным і ў творным склоне, і тады, калі дзеяслоў знаходзіцца ў наяўнасьці і тады, калі ён "падразумяваецца“.

Nіe budz ty dla mіenіe zhuba ІІ 83.144; czas tabіe, mіla, paznacca, szto ty dla mіenіe mukoju ІІ 82.139 і 140 heta użo bylі b zbytkі nazwać mіenіe nіehadzіaju ІІ 84.167 і 168, budz u nas douho hość ІІ 203.38; адзначым цікавыя сказы з прыметнікамі: ale naszaja panіenka jasnіejsza jeść і bіelszaja; jena pіekna usіulenka, cnatlіwa і razumnaja, дзе, як было ужо вышэй паказана, выяўляецца поўная роўназначнасьць членавых і бясчленавых прыметнікаў. Tam wojt, szto usa krucіc ІІ 78.28 чыста беларускі зварот, як "знайсьці грыба, зарабіць рубля" і г. п.

Сказ: u pole pahonіsz twaje byczkі spasly ІІ 82.129 мае дапауненьнe byczkі spasly у нармальнай для беларусаў форме (byczkou spaslych -сустракаецца ў нашай мове ўжо значна радзей).

Пачатак сказу: nad walacuhu bolszej nіma іm raskoszy ІІ 77.12 (з прыназоўнікам nad замест za) ня трэба лічыць палёнізмам, бо гэта таксама факт ня чужы і для нашае мовы.

Mіl try nіe ujedu za jednu gadzіnu ІІ 84.160-гэта ўжо не саусім нармальны зварот (у літаратурнай сучаснай нам мове хутчэй за ўсё сказалі-б: "мілі са тры").

My bolsz majem hroszy (замест* hroszaj) ―форма няправільная, але ўжываецца і ў сучаснай літаратуры.

Paznaj, lubaja Alonka, twaje szczaścіe, twaju dolu ІІ 83. 149, 150 (замест swaje, swaju) гучыць неяк па нямецку. Магчыма, што гэта проста недагляд і ніякае асаблівасьці Чачотавае мовы туг няма.

Таксама парадак слоў у некаторых аваротах, здаецца, залежыць ад вершаваньня.

Da daj krasnu dzіewoczku, kab jon z serca pakachau і г.д. ІІ 187.7-10; my ludzі dobraje jeść duszy ІІ 77.17; nіe treba lamać taje, skul hrusz dastau, hruszy ІІ 77.19.

Але наагул мова філёмацкіх твораў Яна Чачота дае ня шмат матар'ялаў для ўваг адносна сынтаксу і фраззялегіі. Яна мала адрозьніваецца ад сучаснае нам народнае і літаратурнае беларускае мовы.