Старонка:Увагі аб мове філёматаў.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

Тыя, нязначныя колькасна (апроч, зразумела, макаранічных месц), палёнізмы і расіізмы, якія мы заўважылі, не перашкаджаюць нам лічыць гэтыя творы бясспрэчна беларускімі, а не мяшанымі з лінгвістычнага погляду.

Ян Чачот ня спыніў свае літаратурнае дзейнасьці і у пазьнейшую эпоху.

Калі ужо філёмацкі гурток перастаў існаваць, калі і самі філёматы раскіданы былі па далёкіх краінах, Ян Чачот цікавіцца літаратурнымі пытаньнямі. Найбольш вызначаны характар набывае яго літаратурная цікавасьць тады, калі ён, сабраўшы шмат фальклёрлага матар'ялу на бацькаўшчыне (яму дазволілі вярнуцца з выгнаньня)—пачынае зноў самастойна тварыць. Ён піша як-бы перайманьні народных песьняў, але з выразным дыдактычным адценьнем.

У гэтых творах значная частка разгледжаных намі асаблівасьцяй паўтараецца. Паколькі гэты факт ужо не ўваходзіць у межы нашае тэмы, мы дамо толькі некаторыя прыклады.

Вось адзначаныя намі вышэй і звычайныя ў нашым фольклёры інфінітывы на ці: сьпяваці, гараваці, спагадаці («Да мілых мужычкоў») радкі: 2, 6, 8, варыці, пагуляці ("Як то добра", 11, 29).

Вось -аць―3 асоба адзіночнага ліку першага спражэньня: захочаць ("Як то добра" 29; праўда, гэты дзеяслоў мяшанага тыпу: у расійцаў часткова ён утварае формы з адзнакамі другога спражэньня).

Кароткія (нячленавыя) формы прыметнікаў, не ў якасьці выказьніка: першы замест: першыя "Да мілых мужычкоў". 33, жадын замест жадны ("Як то добра" 4), рад і весел («як то добра" 27), дзеткі мілы (клічны склон:- "Нашто нам дым" 3), чорны (там-жа 9), ладны чаравічкі ("Ой ты, суседзе багаты!" 16).

Захаваньне старажытнага канчатку -ята, ата (а ня -яты, -аты); дзяўчата ("Да мілых мужычкоў" 32, "Як то добра" 21), цялята („На што нам дым" 13).

«Грошы, (а ня грошай) многа маеш“. («Ой ты, суседзе багаты" 2) форма, ужываная і ў сучаснай нам літаратурнай мове. Фанэтычная асаблівасьць―да (а ня "ды"), таксама знаходзіцца, напрыклад, у песьні "Ой ты, суседзе багаты!" радкі: 5, 11.

Націск: вясел, (а ня "весел"), які мы бачылі ў філёмацкіх творах, праўда, цяпер ужо зьмяняецца мы чытаем: і працуе, рад і весел з мужыцкае долі («Як то добра" 27, 28).

Знаходзім мы і "чы", а ня "ці" (тады, як у філёмацкіх творах ― ці, а "чы"-толькі у макаранічных мясцох). Чы мы бачым некалькі разоу у песьні "Нашто нам дым"...

Там-жа мы сустракаем слова нім у сэнсе "пакуль"-лексыкалёгічная асаблівасьць.

Сынтактычная асаблівасьць: "зноў буду гаспадар" (а не гаспадаром), таксама мае аналёгію і у філёмацкіх творах.

Наагул мова Яна Чачота падлягала, зразумела, пэўнай эвалюцыі. Мы павінны зазначыць, што параўнаньні ў тым сэнсе, як мы вышэй паказалі, маглі б быць вельмі цікавымі і навучальнымì; можна было-б выясьніць, якія рысы захаваліся нязьмененымі ад філёмацкае пары, а якія зьмяніліся. Але падобныя досьледы не ўваходзяць цяпер у нашае заданьне: яны павінны скласьці тэму паасобнае працы.

Якое агульнае ўражаньне можна атрымаць, разглядаючы Чачотаву мову філёмацкае эпохі?

Гэта мова беларуская бясспрэчна, але з пэўнымі клясавамі, я-б сказаў―дробнашляхоцкімі адзнакамі