Старонка:Увагі аб мове філёматаў.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

У артыкуле аб творы Станіслава Трэмбэцкага "Zoiljówka" Міцкевіч піша: „mowa Trembeckiego potężna... bogata, rozmaіta, powіnnaby zawstydzіc... nas, že tak ja na czerkieska przerabіamy". Камэнтатары пакідаюць слова czerkіeskі без тлумачэньня. Гэты выраз ужывае, паміж іншым, і Ян Сьнядэцкі у сваёй працы "O literaturze", там знаходзім такі сказ: "biedny umysl ludzkі w swoim postepie pokazuje sіe czerkіeski, chromy, i jak na lozu Prokrusta obcіęty". У даным выпадку нам дапаможа слоўнік Ліндэ. Там ёсыць, поруч з іншымі, і наступнае тлумачэньне: "ladajaki, byle zbyc, nie rzetelnie dobry", ёсьць і адпаведныя цытаты з пісьменьнікаў ХVІІ-га сталецьця.

У "паэзіі філёматаў", выдадзенай у 1922 годзе Янам Чубэкам, (Archiwum filomatów, częsc III2, poezya filomatów. Wydal Jan Czubek. Kraków. 1922 г. Nakladem Polskiej Akademji Umiejetnosci) том II, старонка 295, радок 81-мы знаходзім дзеяслоў "Wyczerkіesіć", але ў слоўнічку (дадатку да выданьня) Чубэк памылкова тлумачыць гэты выраз, як "ро czerkiesku urządzic, gwaltem, samowolnie zmienic“.

Далей Габрыэль Корбут гаворыць аб цікавым слове matecznіk, ужытым Міцкевічам у паэме "Pan Tadeusz".

Ніводзін з камэнтатараў Міцкевіча не адзначыў, што гэтае беларускае слова ўвёў у польскую мову па першы раз ня хто іншы, як ён. Толькі прафэсар Растафінскі у сваёй працы "Las, bór, puszcza, matecznik, jako natura i basn w poezji Mickіewicza" зьвярнуў на гэта увагу. Праўда й тое, што Міцкевіч у сваёй паэме даў падрабязнае апісаньне "матачніка" (у чацьвертай песьні).

Першы раз ужыў ён гэтае слова яшчэ ў трэцяй песьні, радок 736. Але, зразумела, апроч тлумачэньня цікава ведаць і сапраўднае (у даным выпадку — бясспрэчна беларускае) пахаджэнне слова.

З уваг Габрыэля Корбута бязумоўна вынікае неабходнасьць вывучэньня мовы ня толькі Адама Міцкевіча, але й наагул яго сучасьнікаў. Трэба вывучаць іх літаратурную гутарку і іх штодзенную гаворку; апошняя адбівалася даволі яскрава, напрыклад, у іх лістох. Мы цяпер ужо маем даволі друкаваных матар'ялаў, каб выканаць гэтае заданьне. Што датычыцца да літаратурнае мовы, дык цікава будзе зьвярнуць асаблівую ўвагу на Яна Сынядэцкага, яку лічыўся добрым польскім стылістым і меў уплыў на Міцкевіча, а паміж іншым, ужываў такія выразы, як czerkieski. Корбут лічыць гэты выраз беларускім. Мне не даводзілася пачуць яго ў тых мясцох Беларусі, дзе я быў. Але можна сказаць напэўна, што гэта не сапраўднае польскае слова.

Асаблівую ўвагу трэба зьвярнуць на творчасьць найбліжэйшага атачэньня маладога песьняра — на філёмацкі архіў.

Цяпер выдадзена і паэзія і проза (нават пратаколы і лісты) гэтых, раней мала вядомых, маладых дзеячоў. Там ёсьць і беларускія творы. Але яны тонуць у цэлым моры даволі нязграбнае пальшчызны, якая мае пэўны процант чыста беларускіх слоў і зваротаў.

Некаторыя назіраньні ў гэтых адносінах мне і ўдалося зрабіць, праглядаючы філёмацкія пясьнярскія творы.

Студэнцкія гурткі, якія ў першай чвэрці ХІХ сталецьця існавалі ў горадзе Вільні пад назвамі філематаў, прамяністых і філярэтаў, яшчэ й цяпер ня вывучаны з належнаю паўнатою. Некаторыя пытаньні адносна іх і цяпер яшчэ не разьвязаны.

Удзельнікі гэтых гурткоў добра ведалі нашу мову, але большая частка іх твораў напісана папольску.

Як-жа разьвязаць праблему аб іх нацыянальнай прыналежнасьці? Яны помняць аб тым, што іх бацькаўшчына завецца Беларусьсю. У