Старонка:Увагі аб мове філёматаў.pdf/8

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

можна думаць,-у е памякчальнае (тут няма розьніцы паміж усходнім славянствам і палякамі). Але потым мы бачым пашырэньне ў о памякчальнае, што ужо ў польскай мове не зьяўляецца ўласьцівым для рэФлекса даўнейшага ь. Nadnіemonskіm. ІІ 148:36 (у жартлівым сказе) замест nadnіemenskіm-мae o на месцы даўнейшага ъ і літоўскага и кароткага (Nemunas=Нёман).

Аканьне мы знаходзім у вышэй адзначаным halubczyk, а таксама ў слове charosz ІI 184.275

Уласныя йменьні з гэтаю асаблівасьцю, як, напрыклад, Alona I 196.10; І 196-17; I 197.15. мы ня будзем прымаць тут пад увагу, бо, даючы сцэнку з беларускага (або з якога-небудзь іншага) быту, кожны пісьменьнік імкнецца захаваць мясцовае вымаўленьне ўласных іменьняў. Гэта надае твору мясцовую ахварбоўку. Адсутнасьць так званага пахіленьня, або сьцісканьня галосных (даўней доўгіх) гукаў сустракаецца даволі часта, хоць большаю часткаю — дзеля рытмы. Але бывае і бяз гэтае прычыны, напрыклад, у слове chodz І 106.9. Letowskі (Bіędy nasze) лічыць гэтую форму наагул чужою, неўласьціваю для польскае мовы ў сэнсе przyjdź. Заўважым аднак, што слова pоdа (замест рójdź) мае пахіленьне, але чамусьці згубіла j.

Паколькі адсутнасьць пахіленьня на пісьме лёгка можа зьявіцца чыста графічным шляхам, калі забудуцца на дыякрытычны значок, дык мы гэтае рысы ня будзем наагул прымаць пад увагу.

Нясьцягнутая форма членавога ймя приметнага сустракаецца толькі адзін раз, але гэта ўжо выразнае парушэньне правіл польскае фанетыкі-відавочны беларусізм:

mіlosnyje ІI 251.156. Мы бачым і цікавыя займеньнікі: nі sіoje, nі toje І 314.110 (параўнай sіakі-takі ІI 205.2. II 213.202. ІІ 149.76).

Наадварот,-замест нармальнага польскага czyіmі мы знаходзім czyjmі І 54.19.

У галіне кансанантызму мы знаходзім перш за ўсё r цьвёрдае. Ня толькі ў адзначаных Я. Чубэкам выпадках: kudry I 63.78, kudrawy ІІ 249.115; ІІ 338.23, ІІ 341.87, і г. д., але і ў некаторых іншых словах мы заўважаем зацьвярдзеньне r мяккога. Апроч слова dranіe І 50.48, дзе мы не знаходзім поўнага супаданьня з беларускаю фанатыкаю, бо ў нас гавораць: дрэнь, мы маем, напрыклад, bury II 66.21. (у сэнсе нагонкі), zrucіc ІІ 51.63 замест zrzucіc (падобны выраз ёсьць у Віцебскім слоўніку М. Касьпяровіча і ў дзеньніку Тодара Еўлашэўскага ў апісаньні яго прыгоды з "агністым чалавекам", але лепш будзе тлумачыць гэта нармальнаю польскаю дысыміляцыяю, як zrenіca, srebro г. г. д.).

Элевае памякчэньне губнога гука мы знаходзім у слове zіemlanke I 41.172. Асаблівасьць у рэфлексе асноўна-слав. dj-гуżе (у сэнсе rude); а грыб-рыжык па-польску будзе з нармальным рэфлексам-з гукам dz -rydz. Ryże мы бачым у адным месцы I 12.88. H замест g можа быць у выніку ўплыву збоку розных славянскіх моў. Таму словы: bohaty ІІ 46.30, bohomazy ІІ 207.55, zahacal ІІ 49.96 і г. п. не зьяўляюцца паказаньнем на запазычаньне абавязкова з нашае мовы.

Але dzіe-ż замест нармальнага польскага gdzіeż ІІ 72.62 ёсьць сапраўдны беларусізм. Тут задня-нёбны гук саусім зьнік. Нядобра зрабіў Я. Чубэк, што дадаў да пачатку слова-g. Гэтым ён схаваў цікавы факт. Ёсьць і jdzіe ІІ 175.28 таксама самавольна выпраўленае Чубэкам на gdzіe. Такое самае тлумачэньне, як для jaskrzawy і brzedzіc павінны мы дапусьціць і для слова krwіożerce І 316.39. (імя прыметнае). Ведаючы, што часта там, дзе пабеларуску ёсьць ч, у полякаў мы знойдзем ц (noc-ноч, lесe, лячу-лётаю), - малады пясьняр-беларус падумаў, што krwіo-żercze будзе гучэць не папольску, а пабеларуску, і зьмяніў сz