Гэта старонка была вычытаная
зернем румяным
прывольных хвілін.
І лютая сьцюжа
і вецер расхрыстань,
ніколі ня здужаюць
сілы віхрыстай.
Словам мужычым,
як радасьць свабодным,
словам гаручым,
як прозалаць зор,
дні акрынічым
крыніцаю роднай,
прымусім сугуччам
разьліцца прастор.
∗
∗ ∗ |
Часта ў над вечар,
вось быццам, як звычай.
думцы схілюся,
цалую жыцьцё,
І чую, як шэпча
пасёлак фабрычны:
— для Беларусі
расьцём, расьцём.