Гэта старонка не была вычытаная
Юнацкія сілы
ой, лёгка патраціць.
Бяз сонца, цягуча
прасунуцца дні.
А трэба, мой браце,
каб нас атуліла
каханьнем гаручым
барвовасьць зарніц.
∗
∗ ∗ |
Часта ў над вечар,
вось быццам, як звычай,
зоранькам шустрым
схіляю паклон.
Сэрца мне шэпча,
таемна ў надзвычай, —
выйдзем насустрач
вялікіх дзён.
Выйдзем, няйначай,
як з песьняй прывольнай,
дружнай грамадай
ў бязьмежжа зямлі.
Многа патрачана,
знойдзена болей.