Гэта старонка была вычытаная
— Як цябе, дзяўчынка, клікаць?
Што-ж саромішся, скажы?
… Я сказала, неяк дзіка —
ён-жа мне зусім чужы.
Раптам страх спавіў дзявочы,
— ці застацца, ці ўцякаць?
Толькі вочы… Вочы… Вочы,
сьветлай радасьцю гараць.
Проста дзіўнае спатканьне,
сэрца ў грудзях ня ўстрымаць…
Разыйшліся, як сьвітаньнем
слаўся ў зарасьлях туман.
Зараз кончыцца ў нас праца,
кіну я цябе, варстат.
Пабягу хутчэй спаткацца,
пабягу ў народны сад…
1926 г.
|}