Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

СУСТРЭЧА
З ТАВАРЫШАМ СТАЛІНЫМ

Падымайся, сонца! Я ўжо вышаў з хаты!
— Добры дзень, прасторы, добры дзень, сябры! —
Я прынёс вам песню, як вітанне брата,
Хай яе, крылатай, ў даль нясуць вятры.

Ля крыніцы вочы я абмыў расою,
Я ўзышоў на ўзгор’е. Ціхі, ранні час.
Бацькаўшчыну бачу я перад сабою,
І як быццам бачу сёння ў першы раз.


Сонечным налівам поўняцца калоссі,
З ячменямі шэпчацца аксамітны лён.
Гэта мне сягоння ты, зямля, прыносіш
Поўнай жменяй дар свой, працы мужны плён.