Гэта старонка не была вычытаная
∗∗∗
Што старэнькі Лось папросіць,
Грышка хутка зробіць Лосю.
Бацька — хай злуе, крычыць,
Грышка ўсё перацярпіць.
Раз хто просіць, гэта Лось быў,
Грышка выканае просьбы!
V
З бацькам, ён даўно не ладзіць.
А хто ў памяці загладзіць
Гэткі сорам, ганьбу… Эх,
Грышку гора, хлопцам смех!
Справа ў тым: гурбой вясёлай
Дзетвара снуе ля школы.
Важны ў школе мітынг-сход:
Піша школьнікам завод,
Просіць школьнікаў завод,
Каб наладзілі паход
Баявым сваім гуртом
Сабіраць жалезны лом.
— Каля кожнай хаты, дому
Колькі хочаш таго лому.
Так што шмат не гаварылі,
А да справы прыступілі.