Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

НОЧ У РАЗВЕДЦЫ

Галасілі хвалі зверам,
Раскідалі гнеўны гул.
Выплыў месяц з хмары шэрай,
Стаў з байцамі ў караул.

Ноч напоена пагрозай,
Кулі сыплюцца, як град.
Засцілалася Бяроза
Чорным дымам ад гармат.

І зямля стагнала горам:
Недабіты гойсаў пан.
Чуў я плач дзяцей Дукоры
Над магілай партызан.