Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/167

Гэта старонка не была вычытаная

ВУЧОНЫ САБАКА

I

Чуе Грышка, нехта будзіць,
Трасучы яго за грудзі.
І, праз сон, як загалосіць:
Бацька тут — яму здалося.

— Уставай, чаго гарланіш?
Ружавела ўжо світанне…
Праз галіны росных ёлак
Сонцу шлях цярэбіў золак.