Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/169

Гэта старонка не была вычытаная

II

„Што тут вышла, што такое? —
Думаў Грышка з неспакоем, —
Што начальніку скажу,
Як папаў я на мяжу?“
Доўга думаў і рашыў:
„Справа ў тым, што заблудзіў,
І нічога мне не будзе,
Мала хто бывае блудзіць?“

Больш за ўсё ў яго трывога —
Да бацькоў адвесці могуць.
Бацька, ведама, кулак —
Добра дасца Грышку ў знак.

III

Начзаставы глянуў пільна,
Слухаць Грышку стаў прыхільна,
А расказваць Грышка можа —
Шчыра, горача, прыгожа:
— Так што з бацькам не ў ладох
Год прыблізна каля трох.
Кожны раз збярэ ўраджаі,
У яму ссыпе, захавае,
Стогне, скардзіцца штодзенна,
Што яму жывецца дрэнна.
Не сцярпеў я і знарок
Ад такога бацькі ўцёк.