Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/173

Гэта старонка не была вычытаная

V

Шлях праверыў пільным вокам,
Непрыкметна,
Бокам-бокам,
Даў, як заяц, ла-та-ты
Праз дарогу —
І… ў кусты.

Каб не збіцца,
Не зблудзіцца,
Не папасці за граніцу,
Стаў, зірнуў на небакрай,
— давай,
Давай,
Давай!
Бег, што сілы, голле хрушчыць,
Хруст гудзіць лясною гушчай.
Раптам выскачыў з кустоў
І да Грышкі падбягае
І на Грышку нападае
Востразубы шэры воўк.

Грышка струсіў, здаў, заплакаў,
Хоць напаў зусім не воўк,
А вучоны зух-сабака
Пагранічнікаў-байцоў.