Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

НАРОДНАЯ ЎТРАТА

Памяці рабочых-ударнікаў, дзяцей і экіпажа „Максім Горкі“

Ты быў дзівам, быў гордасцю нашай,
Сцяг крылаты надземных дарог.
Лётны гул твой быў радасным маршам
Маршам — росквіту і перамог.
Раптам хлынуў у вочы туман:
— Намі ўтрачаны наш велікан!

Найбагатшых і сілай, і воляй
Я не ведаю ў свеце людзей.