Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

І цішыня людзьмі запаланіла:
Гаворыць Шмідт…
Агонь ягоных слоў
Распальвае, як заклікам, у жылах
Маю імклівую, узбуджаную кроў.

… „Хай лютасць Арктыкі „Чэлюскіна“ зламала,
А радасць з намі, ў нас, яна пяе ў грудзях —
Бо працярэбім мы — праз лёдавыя скалы
Пад сцягам Сталіна — вялікі водны шлях!“

Вакол пяюць лясы, вяршаліны схіляюць.
А ў думках я з трыбуны гаварыў:
— Тваім вялікім імем называю,
Дзе ты радзіўся —
Горад на Дняпры.

Я падымаю сцяг наш прамяністы,
Я слаўлю песнямі цябе, наш барацьбіт.
— Гэй, Магілеў, святкуй сваю ўрачыстасць,
Ты будзеш, знаю, —
Слаўны горад Шмідт!

Негарэлае, 1934 г.

|}