Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

Іду з народам мужным ходам,
Ламаю ў злыдня воўчы клык —
І я шчаслівы, бо заўсёды
Шчаслівы той — хто большэвік!

Мая вясна!.. Нідзе на свеце
Такой вясны я не знайду!
Гуляюць дзеці. Сонца свеціць.
Я з імі гутарку вяду.
І разам з імі ў карагодах
Рассыплю звонкі смех і крык —
І я шчаслівы, бо заўсёды
Шчаслівы той — хто большавік!

Ордэнаносная краіна,
Мая дзівосная, з табой —
Удвух быць пільнымі павінны
І на зямлі, і над зямлёй.
І ў ясны дзень, і ў непагоду
Я твой пясняр і будаўнік —
І я шчаслівы, бо заўсёды
Шчаслівы той — хто большэвік!

Сакавік, 1935 г.

|}