Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

А сёння — разлівам пшанічнага марша
Шумяць большэвіцкіх калгасаў палі.

Дзе багна стаяла, там рокатам сталі —
Гудуць там электракрывёй правады.
Ўзыходзіць там рунь маладой грамады —
Наш родны, любімы наш Сталін!


І там, дзе над полем і над гарадамі
Адвеку не быў дым фабрычнай трубы,
Сягоння — зазыўнымі клічуць гудкамі
Быць творцамі славы, шчаслівымі быць!

Мы шоўк даем з дрэва, мы спірт з торфу далі,
Мы з бульбы краіне даем каучук.
Наш поступ, наш росквіт і моц нашых рук —
Наш родны, любімы наш Сталін!


Як дбае садоўнік пра цвет-красаванне:
Мы дбайную чуем, з дзён панскіх руін,
Руку дапамогі, руку падтрымання,
Братэрскіх народаў, братэрскіх краін.

Таму толькі шчасцем мы ўсе заўладалі;
Што сэрцам з‘яднаныя дружна раслі.
А нашае сэрца — ўсёй нашай зямлі —
Наш родны, любімы наш Сталін!