Гэта старонка не была вычытаная
І так разыйдуся,
Аж пыл шугане.
Па ўсёй Беларусі
Пачуюць мяне.
Пачуюць, пазнаюць.
На ўвесь наш раён,
Дачушка, мы маем
Найбольш працадзён.
І сёння сабрацца
Прышоў наш чарод:
Табе — восемнаццаць,
Мне — семдзесят год!..
Жылося гаротна,
Ой, шмат перанёс.
А рос, як балотны
Расце вербалоз.
Заўсёды ў стадоле
З жывёлаю спаў.
Ні хлеба, ні солі
Ніколі не знаў.
Армяк саматканы
І лапці з лазы.
Улетку — туманы,
Вясной — маразы.