Старонка:Узброеныя песні (1936).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

Гарбеў я на трутняў
І тлеў, нібы пень.
Эх, тупнем, прытупнем
За сёнешні дзень!

За плённую працу,
За буйны ўмалот,
За ўсе — восемнаццаць
І семдзесят год!

Не ведала-б свята
Сваіх берагоў —
Каб раптам у хату
К нам Сталін зайшоў.

Я пэўна-б заплакаў,
Як плача дзіця,
За шчасце ў падзяку,
За радасць жыцця.

Ды з Сталіным разам
За стол-бы я сеў,
Пытаўся-б, расказваў,
І ў вочы-б глядзеў.

Ён, ветлівы, трубку
Пачаў-бы курыць…
Дачушка, галубка,
Як весела жыць!