Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/112

Гэта старонка не была вычытаная

пераліваецца ў баявы, рэволюцыйны этузыязм. Нарэшце, перад намі пачуцьцё ўрачыстасьці перамогі.

Водлуг гэтага выразна чытач выяўляе сабе правамерную хаду разьвіцьця пясьнярскіх настрояў. Нават гэтага ня можа затуліць і пераблытанасьць парадку ў хронолёгіі разьмяшчэньня вершаў у зборніку. Ад зборніка ўцалку атрымліваецца ўражаньне посьвісту завірухі, яе разбураючай сілы. Ад рытмікі нясе стукам мільёнаў крокаў, выбухамі грому, выбліскам маланак, воклічам званоў.

Меней, зразумела, у гэтых першых спробах нашага поэты вы знойдзеце мастацкасьці і ўдасканаленасьці з боку тэхнікі. Пакуль у М. Чарота зрэдку прабіваецца і слабасьць фарбаў ды скупасьць лексыкону. Але гэта зрэдку, у выключэньнях. Увогуле-ж трэба заўважыць, што М. Чарот адразу зьявіўся нам сформаваным, індывідуальна акрэсьленым песьняром. Ужо першыя па напісаньні яго вершы сьведчаць аб аўладаньні ім законамі музычнасьці вершаскладаньня і, асабліва, сілаю рытмікі. У іх удалая сугучнасьць рыфмы, лёгкасьць пабудовы складу. А спусьціўшы некаторы час, майстэрства поэты шыбка сягае наперад, выпукляецца, выгодна зьліваючыся ў адно з размахам і глыбінёю пачуцьцяў.

Хочачы застацца скромным, М. Чарот папераджае чытача ў прадмове да „Завірухі“, каб у зборніку ня шукалі „якой-небудзь вызначанай мастацкай ці політычнай програмы. Яе пакуль што няма“. Бязумоўна — зборнік суб‘ектыўны, без програмы. Але