Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

ён без тае програмы, аб якой разумеюць тэхнічна і ў імя якое цёнгля аўтары ахвяруюць і сэнсам, і формаю, і зьместам сваіх твораў. Зборнік „Завіруха“ об'ектыўна програмны. Гэту програму пісала яму жыцьцё, яго развой, жыцьцёвыя пэртурбацыі ў галіне людзкога дабрабыту. Тут-жа М. Чарот мімавольна на ёй спыняецца, кажучы: „Час накладае свой адбітак“. Вось гаты адбітак часу ў яго творчасьці і зьяўляецца програмаю. Зьмест яе ў „рэволюцыйнай дынаміцы, якая вядзе думку поэты ад бурлівага сягоньня ў заўтра, у „Вялікую будучыню“. У самай хадзе захована і форма, якая заўжды ёсьць дадаткам зьместу…“

„Завіруха“ служыла ўвераным доказам праўдзівае здольнасьці М. Чарота, ідучы ад якое і можна было прыйсьці да новых этапаў, да новага посьпеху, які спаткаў яго пазьней.

II

Чарговым пасьля „Завірухі“ этапам у творчасьці М. Чарота ёсьць час, які супадае з напісаньнем поэтаю свае знатнае поэмы „Босыя на вогнішчы“. Ідэя поэмы крышталізуецца ўжо часткаю ў зборніку „Завіруха“. Яе асноўная думка прамігае ў шэрагу яго вершаў. Поэма яе разгортвае ва ўсю шырыню і адшліфоўвае да бляску. Гэта думка — аб клясавасьці, як рэгулюючай, рухаючай сіле ў справе Кастрычнікавай рэволюцыі на Беларусі.

Да зьяўленьня поэмы „Босыя на вогнішчы“ ў беларускай літаратуры ня было ніводнага твору,