Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/115

Гэта старонка не была вычытаная

сялянскую беднату. Невялікай колькасьці рамесьніцтва і дробна-прамысловага пролетарыяту ня старчыла для дасягненьня перамогі. Усё-ж трэба сказаць, што на Беларусі, як і па ўсяму Саюзу, перадавым авангардам, увасобнікам клясавай сьвядомасьці былі гэтыя невялікія кадры беларускага рамесьніцтва і дробна-прамысловага пролетарыяту. Зачынак вызваленчага руху заўсёды ішоў з гарадоў ды мястэчак, цягнучы за сабою сёлы і вёскі. Вось гэтае рысы не адзначаецца выразна ў „Босыя на вогнішчы“ М. Чарота. Таму і даводзіцца заключаць, што ім схоплена дынаміка падзей у пэўнай меры праз туль імпрэсыянізму. Тым ня менш, поэма ня траціць свае надзвычайнае сілы і свайго багатага хараства. Аўтар у ёй дасягнуў вялікіх здольнасьцяй і з боку мастацкага аформленьня. Напісаная рознымі памерамі, поэма пераліваецца ўдалымі рытмамі, цьвёрдымі, як сталь, і музычнымі, як рэволюцыйны гімн.

Ня дзіва, што выйсьце ў сьвет[1] „Босыя на вогнішчы“ падняла столькі гутарак вакол сябе, фактычна ўзрушыўшы ўсё беларускае літаратурнае жыцьцё. На поэму панясьліся водгукі ў шэрагу крытычных артыкулаў, у дыскусіях, у знарочыстых „судох над поэмай“.

Выданьне „Босыя на вогнішчы“ ў ліку дзесяці тысяч экзэмпляраў разышлося на працягу аднаго году. Зацікаўленасьць поэмаю, як і сьлед, галоўным

  1. Поэма першым выданьнем вышла ў 1922 г. ў выдавецтве „Адраджэньне“, Менск.