Старонка:Узгоркі і нізіны.pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная

Праца на пана і стан жыцьця босых; ашуканства босых папамі, цэрквамі ды іх бунтоўны настрой; окупацыя, беларуская рада (белы дом) і яе праца; змаганьне босых адных; дапамога з усходу; вызваленьне з-пад панскае няволі; паход рэволюцыі, яе процэс і выгляд; урачыстасьць перамогі і настрой босых. І ў заключэньне проф. У. Ігнатоўскі кажа: „Поэма згуртавала ў сваім зьмесьце сутнасьць настрояў песьняра і зьяўляецца праўдзівым вянком творчасьці яго. Магчыма лічыць (падкрэсьленьне наша, З. Ж.), што поэма „Босыя на вогнішчы“ для выяўленьня сутнасьці вялікай рэволюцыі на Беларусі зрабіла тое самае, што зрабілі поэмы А. БлокаДвенадцать“ і „Скифы“ для выяўленьня сутнасьці агульнарускай рэволюцыі. Паміж поэмаю М. Чарота і поэмамі А. Блока ў гэтым напрамку ёсьць нейкая сувязь, якая павінна мець свае асобныя гісторыка-літаратурныя досьледы“.

Тут як бачым, проф. У. Ігнатоўскі абмінуў кратаць самае сутнасьці поэмы, гэткім чынам пакінуўшы „босых“ без акрэсьленага погляду на іх. Толькі ўскосна ім кінута думка асноўнага характару, якая гаворыць аб падабенстве значэньня і гістарычнасьці поэм М. Чарота і А. Блока. Сваю ўвагу проф. Ігнатоўскі аддаў поэме „Босыя на вогнішчы“, усяго як „выдатнейшаму па форме і зьместу твору“ М. Чарота.

Бязумоўна, што гэтым пытаньне ня вычэрпвалася. Чытач шукаў расшыфроўкі зьместу і клясавайвыраз насьці поэмы. Проф. У. Ігнатоўскі гэтага не зрабіў.